Кошык (суквецце)Ко́шык[1] (Calathidium)[2] — простае батрычнае суквецце з пашыранай галоўнай воссю. ![]() Мае выгляд канічнай або падобнай да сподка пляцоўкі, на якой шчыльна размешчаны дробныя кветкі. Унутраныя кветкі кошыка звычайна трубчастыя, акружаныя язычковымі. Таксама суквецце можа складацца толькі з трубчастых ці толькі язычковых кветак. Мае абгортку з вялікай колькасці крыючых лістоў знешніх кветак (у званочкавых) і таксама з відазмененых верхавінкавых лістоў (у астравых). ![]() Дадзенае суквецце характэрна раслінам сямейства Астравыя (Asteraceae), некаторым відам парасонавых і званочкавых. Будова суквецця спрыяе апыленню раслін. Паступовае раскрыццё кветак кошыка, розны тэрмін развіцця тычынак ці песцікаў у іх і іншыя прыстасаванні прадухіляюць самаапыленне. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia