Краніялогія

Чэрап чалавека і вымяральны прыбор, 1902 год.
Выбар чэрапаў прыматаў.

Краніялогія (ад грэч. Κρανίο — чэрап (чалавека) і -λογία — вучэнне) — комплекс навуковых дысцыплін, якія вывучаюць нармальныя варыяцыі формы чэрапа ў чалавека і жывёл.

Для характарыстыкі будовы чэрапа выкарыстоўваюць вымяральныя прыкметы (краніяметрыя), апісальныя (краніяскапія), а таксама вызначаюць індывідуальныя асаблівасці будовы з дапамогай спецыяльных прыбораў, якія дазваляюць атрымаць малюнак чэрапа ў розных плоскасцях і праекцыях (краніяграфія). Краніялагічныя даследаванні шырока ўжываюцца ў антрапалогіі. У марфалогіі чалавека даследуюць заканамернасці зменлівасці і сувязяў прыкмет будовы чэрапа, узроставыя змены, палавыя адрозненні і г. д. для вырашэння агульнатэарэтычных праблем і для задач прыкладной антрапалогіі. У вучэнні аб антрапагенезе дадзеныя краніялогіі выкарыстоўваюць пры характарыстыцы этапаў фізічнай эвалюцыі чалавека і малпаў, што дазваляе вылучыць комплексы асаблівасцяў, уласцівыя паслядоўным стадыях фарміравання чэрапа.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya