Крапіва кіеўская
Крапіва кіеўская[1] (Urtica kioviensis ці Urtica hulensis, Feinbrun) — від шматгадовых[2] травяністых раслін рода Крапіва сямейства Крапіўныя. Арэал і месцы рассяленняДадзены від расце ў вільготных месцах у чорнаальховых і ясеневых лясах[2][3]. Сустракаецца ў Сярэдняй Еўропе: Аўстрыі, Чэхіі, Балгарыі, Венгрыі, Германіі, Румыніі[4]. У Беларусі знаходзіцца на паўночнай мяжы арэалу. Вядомы з пачатку 80-х гадоў мінулага стагоддзя на тэрыторыі Нацыянальнага парку «Прыпяцкі» (Жыткавіцкі раён Гомельскай вобл.), пазней знойдзены ў Лунінецкім, Пінскім і Столінскім раёнах Брэсцкай вобласці[2]. АпісаннеПабегі прамастаячыя вышынёй 80-120 см[5]. Лісце зялёнае, зубчастае па краю, пакрытае рэдкімі пякучымі валаскамі, па два супрацьлеглых ліста ў кожным вузле. Квітнее з чэрвеня па верасень[3]. На Беларусі — у чэрвені-ліпені[2]. Кветкі зялёныя, да 1 см, з чатырма пялёсткамі[5]. Плады — арэшкі зялёнага колеру з'яўляюцца ў межах Беларусі ў жніўні-верасні[2][5]. ТаксанаміяВід Крапіва кіеўская ўваходзіць у род Крапіва (Urtica) сямейства Крапіўныя (Urticaceae) парадку Ружакветныя (Rosales).
АховаУключаны ў чырвоныя кнігі Беларусі, Ліпецкай вобласці Расіі, Закарпацкай вобласці Украіны[5]. Цікавыя фактыАрэшкі крапівы кіеўскай былі вызначаны сярод раслінных рэшткаў у слаях глеб часоў мезаліту з 9249 да 7779 да н.э. на раскопак у паўночна-ўсходняй Германіі[6]. У філатэлііВыява крапівы кіеўскай была выкарыстана на паштовай марцы Босніі і Герцагавіны ў 2015 годзе[7]. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia