Крапінец звычайны

Крапінец звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Polygala vulgaris L., 1753

Сінонімы
  • Polygala oxyptera Rchb.
  • Polygala vulgaris subsp. oxyptera Lange

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29321
NCBI  174553
EOL  581819
GRIN  t:29826
IPNI  692570-1
TPL  kew-2572044

Крапінец звычайны[1] (Polygala vulgaris) — від кветкавых раслін роду Крапінец (Polygala) сямейства Крапінцовыя (Polygalaceae).

Назва

У Скандынавіі мела назву «валасы Фрэі» да прыняцця хрысціянства[2].

Беларускія назвы: крапінец звычайны, зязюльчыны ручнікі[3], крапінец, надсаднік[4].

Батанічнае апісанне

Трава вышынёй да 25 см. Сцяблы паўзучыя і прыўзнятыя. Лісце дробнае, простае. суцэльнае, сядзячае, чаргаванае. Плод — каробачка.

Распаўсюджанне

Расце ў Еўропе, у Азіі да Японіі і ў ЗША.

Практычнае выкарыстанне

Дэкаратыўная расліна. На Каўказе маладое лісце і сцёблы ўжываюць для свежых салатаў[5].

Галерэя

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 100. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Schön, Ebbe. (2004). Asa-Tors hammare, Gudar och jättar i tro och tradition. Fält & Hässler, Värnamo. p. 228.
  3. З. Верас Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  4. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  5. М. Л. Рева, Н. Н. Рева Дикі їстівні рослини України / Київ, Наукова думка, 1976. — 168 с. — С. 44.

Літаратура

Спасылкі

  • Истод обыкновенный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya