Красавіцкае каханне
«Красавіцкае каханне» (англ.: April Love) — карціна мастака-прэрафаэліта Артура Х'юза, напісаная паміж 1855 і 1856 годам. Упершыню была выстаўлена Каралеўскай акадэміяй мастацтваў у 1856 годзе. АпісаннеКарціна паказвае маладую пару ў часе эмацыйнага крызісу. Постаць мужчыны ледзь заўважная, яго галава выглядвае з-пад левай рукі маладзіцы. Яе позірк скіраваны на ўпалыя пялёсткі кветак на падлозе, якія сімвалізуюць канец вясны і ранняга кахання. На першым паказе Х'юз прадставіў палатно ўрыўкам з верша Альфрэда Тэнісана «Дачка млынара»:[2]
Лонданская галерэя Тэйт набыла гэтую карціну ў 1909 годзе, якая захоўваецца там і па сённяшні дзень. Першапачатковым уладальнікам карціны быў Уільям Морыс[3]. Мадэллю для фігуры маладзіцы была Трайфена Форд (Tryphena Ford), з якой Х'юз ажаніўся ў 1855 годзе[4]. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia