Красавіцкае паўстанне (1876)
Красавіцкае паўстанне — нацыянальна-вызваленчае паўстанне ў Балгарыі 18 красавіка—23 мая 1876. Падрыхтоўвалася Балгарскім рэвалюцыйным цэнтральным камітэтам, якія знаходзіліся ў Джурджу (Румынія), і рэвалюцыйнымі камітэтамі ў Балгарыі. Пачалося раней вызначанага (на 1 мая 1876) часу, з прычыны небяспекі арышту кіраўнікоў, якая ўзнікла з-за здрады. Было задушана турэцкімі ўладамі з вялікай колькасцю ахвяр сярод мірнага насельніцтва. АпісаннеНайбольшы размах паўстанне атрымала ў паўднёвай Балгарыі, дзе галоўнымі цэнтрамі паўстання, на чале якога стаялі Тодар Каблешкоў, Георгій Бенкоўскі і інш., былі гарады Панагюрыштэ, Копрыўштыца, сёлы Батак, Перуштыца. Аднак дрэнна ўзброеныя атрады паўстанцаў былі разгромлены турэцкімі войскамі і башыбузукамі. У іншых частках краіны паўстанне звялося да разрозненых дзеянняў невялікіх атрадаў, якія таксама былі разгромлены. Апошняй падзеяй красавіцкага паўстання была высадка 17 мая каля в. Казладуй сфарміраванага ў Румыніі атрада Хрыста Боцева. Атрад дайшоў да горада Враца і каля яго быў знішчаны турэцкімі ўладамі. Рухаючай сілай паўстання былі сяляне і рамеснікі, кіраўніцтва ж належала прадстаўнікам дробнай і сярэдняй буржуазіі і інтэлігенцыі. Нягледзячы на паражэнне, красавіцкае паўстанне пахіснула турэцкае феадальнае панаванне ў Балгарыі, а жорсткае прыгнечанне красавіцкага паўстання спрыяла абвастрэнню міжнароднага становішча і стала адной з прычын руска-турэцкай вайны 1877—1878, у выніку якой Балгарыя была вызвалена ад турэцкага панавання. Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia