Красніцкі сельсавет (Быхаўскі раён)

Красніцкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Быхаўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Красніца
Дата ўтварэння 24 студзеня 1939
Дата скасавання 16 ліпеня 1954

Кра́сніцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Красніца.

Утвораны 24 студзеня 1939 года ў складзе Быхаўскага раёна Магілёўскай вобласці БССР пад час разбуйнення Грудзінаўскага 1-га сельсавета і скасавання Грудзінаўскага 2-га нацыянальнага латышскага сельсавета. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Грудзінаўскага сельсавета[1].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya