Крожскі езуіцкі калегіум![]() ![]() Крожскі езуіцкі калегіум — навучальная ўстанова каталіцкага манаскага ордэна езуітаў, якая дзейнічала ў Крожах. У Крожах езуіты з’явіліся ў 1607 па запрашэнні жамойцкага біскупа М. Гедройца. Ён купіў для іх зямлю і запісаў 2000 венгерскіх дукатаў на будаўніцтва калегіума. 3 1608 года ў горадзе працавала езуіцкая місія, у 1615—1618 — рэзідэнцыя. 3 1618 года дзейнічаў калегіум. 3 1620 года ў ім працавала семінарыя для жмудскіх дзяцей (пераведзена з Вільні). У 1613 годзе біскуп М. Пац надзяліў калегіум 3 вёскамі, а князь М. К. Радзівіл Сіротка падараваў пад размяшчэнне калегіума свой замак[1]. Калегіум будаваўся ў 3 этапы: 1-ы пачаўся ў 1616, 2-і вёўся ў 1666—1671 і 3-і — з 1696. Пры яго будаўніцтве былі выкарыстаны сцены старажытнага радзівілаўскага замка[1]. У 1616 годзе пачаліся заняткі, якія ахоплівалі класы да паэтыкі, пазней выкладалі рыторыку, філасофію і маральную тэалогію. Навучанне вялося як для клірыкаў, так і для свецкіх студэнтаў. У 1625 годзе дзейнічала музычная бурса. У 1635 годзе на фундацыю П. Шукшты пачаў працаваць канвікт для збяднелай шляхты, у 1665 у ім было 16, у 1693 — 12 навучэнцаў. 3 1640 года пры калегіуме працаваў тэатр[1]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia