Кроў эльфаў
Кроў эльфаў (польск.: Krew elfów) — трэцяя кніга цыкла «Вядзьмар» польскага пісьменніка Анджэя Сапкоўскага. Кніга складаецца з 7 раздзелаў. Сюжэт кнігіПрыкладна за год да падзей рамана імперыя Нільфгаард нападае на Каралеўства Цынтра. Каралева Калантэ, смяротна параненая, кідаецца з вежы ўніз, а ў яе ўнучкі Цырылы (Цыры) атрымліваецца збегчы са сталіцы, ахопленай полымем. Імператар Нільфгаарда пасылае сваіх шпіёнаў на яе пошукі, паколькі, апроч каралеўскага паходжання, у жылах Цыры цячэ кроў эльфаў, якая дае ёй велізарны магічны патэнцыял. У пошуках Цыры чарадзей-недавучка Рыенс знаходзіць барда Казяльца, які вядомы сваімі баладамі-спевамі пра ведзьмара, чарадзейку і прынцэсу, у якіх усе пазнаюць Геральта з Рывіі, Енэфер з Венгерберга і Цырылу, нягледзячы на тое, што аўтар адмаўляецца ад гэтага. Рыенс захоплівае ў палон барда, які з’яўляецца сябрам ведзьмара, і катуе яго, каб атрымаць інфармацыю аб Цыры. Казяльца ратуе ў апошні момент Енэфер, якая ўступае ў магічнае супрацьстаянне з Рыенсам. У выніку Рыенс уцякае праз партал, адкрыты яго гаспадаром — невядомым і больш магутным чараўніком. Цыры знаходзіцца пад апекай і абаронай ведзьмара Геральта з Рывіі, які забірае яе з сабой у Вядзьмарскі Прытулак (Каэр-Морэн), каб навучыць яе рамяству ведзьмакоў. Персанажы
АдаптацыіМенавіта гэта кніга стала асновай сюжэта другога сезона амерыканскага тэлесерыяла пра Ведзьмара. |
Portal di Ensiklopedia Dunia