Круглы стол—Свабодная Грузія
Круглы стол—Свабодная Грузія (груз. მრგვალი მაგიდა — თავისუფალი საქართველო) — альянс грузінскіх палітычных партый. Стварэнне11—13 сакавіка 1990 года ў Вялікай канцэртнай зале філармоніі Тбілісі адбылася канферэнцыя, на якой былі запрошаны ўсе нефармальныя арганізацыі, якія вызначалі сябе як нацыянальна-вызваленчы рух. Мэтай канферэнцыі было стварэнне кааліцыйнага савета. На канферэнцыі былі прадстаўлены два планы аддзялення Грузіі ад Савецкага Саюза:
Звіяд Гамсахурдзія назваў планы «антынацыянальнымі» і пакінуў канферэнцыю разам з некалькімі партыямі. Арганізацыі, якія пакінулі канферэнцыю, стварылі палітычны альянс «Круглы стол—Свабодная Грузія». Яго асноўнай палітычнай мэтай было спачатку правесці рэферэндум аб незалежнасці, а потым прыняць дэкларацыю аб аднаўленні незалежнасці Грузіі на аснове гэтага рэферэндуму. Альянс Круглы стол—Свабодная Грузія быў ва ўладзе да 1993 года[удакладніць], пасля чаго распаўся. Прыход да ўладыНа выбарах 28 кастрычніка 1990 года блок «Круглы стол—Свабодная Грузія» атрымаў 53,99% галасоў, узяўшы большасць у Вярхоўным Савеце Грузінскай ССР. 9 красавіка 1991 года сесія Вярхоўнага Савета прыняла Закон аб незалежнасці Грузіі на аснове рэферэндуму 31 сакавіка 1991 года. Звіяд Гамсахурдзія, кандыдат ад кааліцыі, атрымаў 87% галасоў на прэзідэнцкіх выбарах і стаў першым прэзідэнтам незалежнай Грузіі. Члены
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia