Круглянская ваенна-аператыўная група
Круглянская ваенна-аператыўная група (Круглянская ВАГ, Ваенна-аператыўная група пры Круглянскім падпольным райкоме КП(б)Б) — партызанскае злучэнне, якое дзейнічала на тэрыторыі Круглянскага, Бярэзінскага, Шклоўскага раёнаў Магілёўскай, Крупскага раёна Мінскай, Талачынскага раёна Віцебскай абласцей; таксама назва органа кіраўніцтва гэтым злучэннем. Уваходзіла ў Магілёўскае партызанскае злучэнне. Створана ў жніўні 1943 года ў адпаведнасці з пастановай Магілёўскага падпольнага абкома КП(б)Б і загадам Магілёўскай (абласной) ВАГ на базе 36-га, 8-га, 24-га, 28-га, 12-га,30-га партызанскіх атрадаў расфарміраванай 8-й Круглянскай партызанскай брыгады. У снежні 1943 года 36-ы і 12-ы атрады былі перададзены 8-й партызанскай брыгадзе Брэсцкага партызанскага злучэння. 29 чэрвеня 1944 ваенна-аператыўная група (1753 партызаны) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру ваенна-аператыўнай групы Жуніну прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. КамандаваннеКіраўніцтва ваенна-аператыўнай групы ажыццяўляў сакратар падпольнага РК КП(б)Б Піліп Сідаравіч Новікаў. Камандзіры
Начальнікі штаба
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia