Крушэнне лодкі з мігрантамі ля берагоў Грэцыі (2023)14 чэрвеня 2023 года каля берагоў Грэцыя пацярпела крушэнне лодка, якая перавозіла мігрантаў[1]. Меркавана 10 чэрвеня судна адправілася з Табрука, Лівія, яе пунктам прызначэння была Італія. У ноч на 14 чэрвеня яна перавярнулася ў міжнародных водах недалёка ад горада Пілас, Грэцыя[2][3]. Большасць пасажыраў былі з Егіпта, Сірыі і Пакістана[2]. Пасля крушэння пачалася маштабная выратавальная аперацыя з прыцягненнем берагавой аховы і ВМС, таксама ўдзел прымалі прыватныя судны[4]. Колькасць пасажыраў на лодцы ацэньваецца ў 400—750 чалавек, паведамляецца аб выратаванні 104 з іх. Колькасць загінулых — 82 чалавекі, дакладная колькасць зніклых без вестак невядома[5]. Каля 30 чалавек шпіталізаваны ў Пілосе[6]. Чатыры чалавекі з сімптомамі пераахаладжэння былі дастаўлены верталётам у бальніцу горада Каламата[7]. Урад Грэцыі абвясціў трохдзённую жалобу[2]. Гэта здарэнне стала найбуйнейшым караблекрушэннем у Грэцыі з пачатку года[8], а таксама ацэньваецца як адно з самых смяротных у Еўропе за апошнія гады[2]. Папярэдняй прычынай называецца перагружанасць[3]. Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia