Крывацвет палявы

Крывацвет палявы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anchusa arvensis (L.) M.Bieb. (1808)

Сінонімы
  • Lycopsis arvensis L.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  182243
NCBI  170545
EOL  596329
GRIN  t:416237
IPNI  113196-1
TPL  kew-2636464

Крывацве́т палявы[1] (Anchusa arvensis) — від кветкавых аднагадовых травяністых раслін сямейства бурачнікавых.

Назва

Крывацвет палявы, калючнік, пакравец, старасцнік, сушоннік[2][3], пакрывец, страснік, сушанік.

Апісанне

Расліна вышынёю 20—50 см. Сцябло прамое або ўзыходнае, часцей галінастае, сакаўное, злёгку рабрыстае, апушанае цвёрдашчаціністымі валаскамі, што сядзяць на бародаўках. Лісце падоўжанае, лінейна-ланцэтнае, тупое, па краі хвалістае, дробнавыемчата-зубчастае, рэдка ўсаджанае шчацінкамі, ніжняе — чаранковае, верняе — сядзячае, паўсцеблаабдымнае. Кветкі блакітныя, з шырокімі прыкветкамі, у моцнааблісцелых завітках. Плод — чатырохарэшак. Арэшкі косаяйцападобныя, сеткавата-маршчакаватыя і дробнабугрыстыя.

Пашырэнне

Пашыраны ў Еўропе. На Беларусі расце на палях, папарах, засмечаных мясцінах. Цвіце ў маі — жніўні.

Выкарыстанне

Выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 79. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Lycopsis arvensis L.
  2. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  3. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya