Крыжацкі паход на Гродна (1284)Крыжацкі паход на Гродна (лета 1284) — паход на Гродна (Городен) і аблога Гродзенскага замку войскам Нямецкага ордэну (кам. ландмайстар Конрад фон Цірберг; прускі атрад пад кам. Скоманда); пасля зацятай[1] абароны, крыжакі ўзялі верх, па чым разбурылі і спалілі ўмацаванні, а таксама і горад[2]. Гэты паход быў першым з шматлікіх ваенных удараў Нямецкага ордэна на гэтым стратэгічным кірунку ў час вайны Ордэна і ВКЛ, і другой значнай ваеннай аперацыяй гэтай вайны, пасля аблогі і разбурэння літоўскага замку Бізене (1283). Пасля разбурэння замка і горада фон Цірберг выслаў Скоманда з 1800 ч. у прылеглы павет, дзе жыло шмат нядаўніх бежанцаў з Прусіі (гл. Прускія паўстанні); іх дамы былі разбураныя і спаленыя, а вялікі палон быў выведзены ў Прусію. Яшчэ да аблогі з наваколля Гродна выйшаў моцны атрад літоўцаў і тутэйшых прусаў, кіруючыся на рабунак у Польшчу. Пры вяртанні паміж літоўцамі і прусамі з гэтага атраду ўзнікла спрэчка з-за падзелу здабычы. Прусы былі абураныя несправядлівасцю падзелу, а пасля таго, як даведаліся пра спусташэнні крыжакамі іх паселішчаў каля Гродна, выслалі паслоў («барты Нума і Дзерска») да крыжацкага ландмайстра з просьбай узяць іх з сабою ў Прусію. Атрымаўшы згоду, прусы ў час ночы напалі на сваіх літоўскіх таварышаў, шмат іх забілі, забралі лепшую долю здабычы, і вярнуліся ў Прусію разам з крыжакамі. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia