Крымская вобласць
Крымская вобласць (руск.: Крымская область, укр.: Кримська область) — адміністрацыйная адзінка СССР, якая існавала ў 1945—1991 гадах. Уваходзіла ў склад РСФСР у 1945—1954 гадах і Украінскай ССР у 1954—1991 гадах. Адміністрацыйны цэнтр — горад Сімферопаль. ГісторыяДэпартацыя крымскіх татар з тэрыторыі Крымскага паўвострава адбылася 18-20 мая 1944 года. 35 % насельніцтва Сімферопаля падвергнулася высяленню. Пасля дэпартацыі была скасавана і Крымская АССР. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 чэрвеня 1945 года замест аўтаноміі была створана Крымская вобласць. 25 чэрвеня 1946 года Вярхоўны Савет РСФСР сваім законам зацвердзіў стварэнне Крымскай вобласці замест аўтаномнай рэспублікі і пастанавіў унесці адпаведныя змены ў Расійскую Канстытуцыю, прычым у тэксце закона паказвалася матывацыя скасавання аўтаноміі-як «здрада» крымскіх татар, так і тое, што «асноўная маса насельніцтва Крымскай АССР не аказвала процідзеяння гэтым здраднікам Радзімы»[1]. У 1945 годзе выйшаў яшчэ адзін (пасля ўказа 1944 года, выдадзенага, калі Крым яшчэ быў аўтаномнай рэспублікай) Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР «аб перайменаванні сельскіх саветаў і населеных пунктаў Крымскай вобласці». Паўвостраў ледзь паспелі пакінуць эшалоны з дэпартаванымі народамі, і ў Крыме пачалося маштабнае перайменаванне населеных пунктаў[2]. Новая і апошняя хваля перайменаванняў прыйшла ў Крым у 1948 годзе, калі Крым зноў наведаў Сталін[3].20 студзеня 1991 года ў Крымскай вобласці адбыўся рэферэндум па пытанні аднаўлення Крымскай АССР, першы рэферэндум у гісторыі СССР. На ўсеагульнае галасаванне было вынесена пытанне[4]:
Перадача ў склад УССР19 лютага 1954 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў указ аб перадачы Крымскай вобласці са складу РСФСР у склад УССР[5]. 26 красавіка таго ж года Вярхоўны Савет СССР зацвердзіў гэты ўказ[6] і ўнёс адпаведныя змены ў арт. 22 і 23 Канстытуцыі СССР[7]. У 1955 годзе паўночная частка Арабацкай стрэлкі была перададзена са складу Крымскай вобласці ў склад Херсонскай вобласці[8]. Першы сакратар Крымскага абкама КПСС Павел Цітоў, які выступіў супраць перадачы вобласці ў склад Украінскай ССР, быў зняты з пасады і адпраўлены ў Маскву на пасаду намесніка міністра сельскай гаспадаркі РСФСР[9][10]. Рэферэндум па пытанні аднаўлення Крымскай АССР29 кастрычніка 1948 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета РСФСР горад Севастопаль быў вылучаны ў самастойны адміністрацыйна-гаспадарчы цэнтр (горад рэспубліканскага падначалення)[11]. З гэтага моманту, на думку расійскіх даследчыкаў, статус Севастопаля стаў роўны статусу Крымскай вобласці[12], аднак гэта думка аспрэчваецца ўкраінскімі даследнікамі).
17 сакавіка 1991 года Усесаюзны рэферэндум аб захаванні СССР быў праведзены ў 9 рэспубліках з 15. На падставе прадстаўленых пратаколаў гарадскіх і раённых камісій па рэферэндуме абласная (Цэнтральная) камісія паведамляла, што колькасць грамадзян, якія прынялі ўдзел у галасаванні, — 1 441 019 чалавек, што складае 81,37 % ад унесеных у спісы. Колькасць галасоў, пададзеных за аднаўленне Крымскай Аўтаномнай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі як суб’екта СССР і ўдзельніка саюзнай дамовы, склала 1 343 855, або 93,26 % ад тых, што прынялі ўдзел[13]. 12 лютага 1991 года Вярхоўным Саветам Украінскай ССР быў прыняты закон аб «аднаўленні Крымскай АССР у складзе УССР»[14], на тэрыторыі вобласці была ўтворана Крымская АССР. Праз 4 месяцы, 19 чэрвеня, згадка аб адноўленай аўтаноміі была ўключана ў Канстытуцыю Украінскай ССР 1978 года[15]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia