Крымская платформа
Крымская платформа (укр.: Кримська платформа, англ.: Crimea Platform, крымскатат.: Qırım platforması) — ініцыяваны Украінай і яе прэзідэнтам Уладзімірам Зяленскім міжнародны каардынацыйны механізм, накіраваны на павышэнне эфектыўнасці міжнароднага рэагавання на працяглую акупацыю Крыма[1], абарону правоў чалавека ў Крыме і дэакупацыю паўвострава. Гісторыя стварэнняУ 2014 годзе Міжнародныя арганізацыі прызналі акупацыю і анексію Крыма незаконнымі[2] і асудзілі дзеянні Расіі, а краіны Захаду ўвялі эканамічныя санкцыі супраць Расіі. ЕС і ЗША праводзяць паслядоўную палітыку непрызнання расійскіх дзеянняў у Крыме і Севастопалі. Гл. таксама: Крымская дэкларацыя Аднак, з разгортваннем агрэсіі Расіі на Данбасе, пытанне дэакупацыі АР Крым і Севастопаля практычна знікла з парадку дня міжнароднай палітыкі. Каб вярнуць тэму ў цэнтр палітычнага і экспертнага дыялогу з міжнароднымі партнёрамі ў 2020 годзе ва Украіне з’явілася ідэя стварання стала дзеючай платформы для абмеркавання пытання дэакупацыі Крымскага паўвострава. Пра планы такой пляцоўкі ўпершыню заяўлялі ў Міністэрстве па пытаннях рэінтэграцыі часова акупаваных тэрыторый Украіны[3], а на 75-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у верасні 2020 года Прэзідэнт Зяленскі заклікаў краіны-ўдзельніцы далучыцца да стварэння такой платформы. 26 лютага 2021 года Уладзімір Зяленскі падпісаў Указ «Пра асобныя меры, накіраваныя на дэакупацыю і рэінтэграцыю часова акупаванай тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым і горада Севастопаля», якім пастанавіў утварыць арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні ва Украіне ўстаноўчага саміту Крымскай платформы. Паводле Указа, МЗС Украіны забяспечвае каардынацыю ўдзелу Украіны ў дзейнасці Крымскай платформы. Старшыня арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы ўстаноўчага саміту Крымскай платформы — міністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба. Устаноўчы саміт «Крымскай платформы» прайшоў 23 жніўня 2021 года[4]. Кірункі работыМіністр замежных спраў Украіны Дзмітрый Кулеба вызначыў пяць чаканых прыярытэтаў працы «Крымскай платформы»:
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia