Крынічнік плюшчалісты
Крынічнік плюшчалісты[1] (Veronica hederifolia)[2] — аднагадовая травяністая расліна, від роду Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae). Лекавая расліна. Батанічнае апісаннеСцябло ляжачае або прыпаднятае, ля аснавання вельмі галінастае, 10-30 см вышынёй, з доўгімі бакавымі парасткамі. Лісце круглявае, чарашковае, пры аснаванні трохі сэрцападобнае, спераду — з 3-5 (7) з лопасцямі. Кветкі няправільныя, двухполыя, бэзавыя або сінія, адзінкавыя, у пазухах лісця; вяночак карацей чашачкі. Плод — каробачка. Цвіце ў красавіку — чэрвені. РаспаўсюджаннеВід распаўсюджаны ў Еўропе, Азіі, Афрыцы і ў Паўночнай Амерыцы. Ва Украіне сустракаецца паўсюдна, акрамя Карпат, расце на камяністых схілах, у зарасніках кустоў, у садах, каля дарог. ТаксанаміяВід Крынічнік плюшчалісты ўваходзіць у род Крынічнік (Veronica) сямейства Трыпутнікавыя (Plantaginaceae) парадку Ясноткакветныя (Lamiales).
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia