Крыптавечарына![]() Крыптавечарына (CryptoParty) — гэта глабальная ініцыятыва па азнаямленні шырокай грамадскасці[1] з асновамі практычнай крыптаграфіі, такімі як ананімная сетка Tor, вечарыны падпісвання ключоў, TrueCrypt, віртуальныя прыватныя сеткі.[2][3] Як спадкаемца шыфрапанкаў 1990-х[4], крыптавечарына была прыдумана ў канцы жніўня 2012 года ў выпадковай Twitter-размове паміж аўстралійскімі прыхільнікамі прыватнасці (у тым ліку Эшэрам Вулфам, Asher Wolf) і экспертамі ў галіне камп’ютарнай бяспекі датычна прыняцця біля з папраўкамі ў заканадаўстве па кіберзлачынствах (2011)[5] і ўнясення законапраекта аб двухгадовым захаванні даных у гэтай краіне[6]. Самаарганізаваны DIY-рух ("Зрабі сам"-рух) адразу пачаў вірусна распаўсюджвацца[7] з тузінам аўтаномных крыптавечарын у лічаныя гадзіны па гарадах Аўстраліі, ЗША, Вялікабрытаніі, Германіі.[8] «Калі я прачнуўся раніцай, яны былі ўсюды», — кажа Вулф у інтэрв’ю.[9] Шмат іншых вечарын было арганізавана і праведзена ў Чылі,[10] Нідэрландах, Гаваях, Азіі і г. д. Выкарыстанне Tor у Аўстраліі рэзка павысілася,[11] а лонданская крыптавечарына з 130 удзельнікамі, сярод якіх былі ветэраны руху «Акупіруй Лондан» (Occupy London), вымушана была перамясціцца з лонданскага хакерспэйса (London Hackspace) у кампус Google ва ўсходне-лонданскім тэхналагічным гарадку. Станам на сярэдзіну кастрычніка 2012 па ўсім свеце прайшло каля 30 крыптавечарын, некаторыя з іх рэгулярныя. У адзін і той жа дзень крыптавечарыны былі праведзены у Рэйк'явіку, Бруселі і Маніле.[12] Крыптавечарына напачатку атрымала словы падтрымкі ад Фонду Электронных Межаў (Electronic Frontier Foundation[13]) і, меркавана, AnonyOps,[14] таксама яе падтрымалі выкрывацель Агенцтва Нацыянальнай Бяспекі (NSA) Томас Дрэйк, рэдактар Вікілікс Хэзер Марш[15][16] і рэпарцёр часопіса Wired Квін Нортан.[17] Эрык Х’юз, які за два дзесяцігоддзі да таго напісаў маніфест шыфрапанкаў, выступіў з пленарнай прамовай «Ізноў зробім персанальныя камп’ютары персанальнымі» (Putting the Personal Back in Personal Computers) на крыптавечарыне ў Амстэрдаме 27 верасня 2012 г.[18] Марцін дэ Камінскі, заснавальнік Пірацкага Бюро (Piratbyrån), якое ў сваю чаргу заснавала Пірацкую Бухту (The Pirate Bay), лічыць крыптавечарыны найважнейшым грамадскім праектам у сучаснай крыптаграфіі.[19][20] Коры Доктараў ахарактарызаваў крыптавечарыну як мерапрыемства «накшталт маркетынгавай сустрэчы (Tupperware party) для тых, хто вывучае крыптаграфію».[21] Першы чарнавік «Дапаможніка па арганізацыі крыптавечарыны» на 442 старонках (папяровая версія ёсць у продажы) быў складзены за тры дні сумеснага кніжнага спрынта[22] і выпушчаны 4 кастрычніка 2012 г. пад ліцэнзіяй СС-BY-SA. Кніга пастаянна падтрымліваецца ў актуальным стане.[23] Напад і падзенне сайтуУ красавіку і траўні 2013 года галоўная вікістаронка руху крыптавечарын cryptoparty.org стала аб'ектам серыі спамерскіх атак, і, як вынік, сайт перастаў працаваць. Абарона супраць спам-атак была зроблена больш складанай, чым на другіх вікі. Спам-атакі таксама былі вынікам выкарыстання непрыдатных налад плагіна ConfirmEdit. Выкарыстанне плагіна SimpleCaptcha не рэкамендуецца аўтарамі ConfirmEdit («[…] выкарыстоўваўся на вельмі невялікай колькасці вікі па-за Фондам ВікіМедыя, бо, магчыма, ён (плагін) недастаткова эфектыўны»).[24] Крыптавечарыны ў Беларусі![]() Рух крыптавечарынак быў распачаты ў пачатку 2013 года Пірацкім Цэнтрам Беларусі. Першая крыптавечарына ў Беларусі прайшла ў Менску 5 лютага 2013 года і была прысвечана Дню Бяспечнага Інтэрнэта. На працягу года было праведзена каля 5 крыптавечарын,[25] на якіх тэарэтычна і практычна разглядаліся тэмы інтэрнэт-бяспекі, прыватнага інтэрнэта, шыфравання даных (пошты, паведамленняў, файлаў, дыскаў). СпасылкіАгульны сайт крыптавечарын па ўсім свеце Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia