Крыстафер Кіган Снукер
англ.: Christopher Keogan |
 |
|
Дата нараджэння:
|
26 жніўня 1992(1992-08-26) (32 гады)
|
Месца нараджэння:
|
|
Грамадзянства:
|
Англія
|
Прафесійная кар’ера:
|
2016–...
|
Прызавыя грошы:
|
> £1,500
|
Найвышэйшая серыя:
|
138 (ЕТ PTC 2013/2014 - Этап 6)
|
Колькасць соценных серый:
|
1
|
Найлепшы рэйтынгавы вынік:
|
1/48 фіналу (Чэмпіянат свету 2014)
|
Перамогі на турнірах
|
Чэмпіянат свету:
|
1/48 фіналу (кв.) (2014)
|
Крыстафер Кіган (англ.: Christopher Keogan; нар. 1 жніўня 1992) — англійскі прафесійны гулец у снукер. У 2010 годзе прыняў удзел у першым прафесійным снукерным турніры — пятым этапе міні-рэйтынгавай серыі PTC — дзе прайграў у папярэдняй кваліфікацыі Ахмеду Асяеры з Саудаўскай Аравіі. У сезоне 2011/2012 гуляў на шасці турнірах гэтай серыі, але толькі аднойчы здолеў прайсці кваліфікацыю. У сезоне 2012/2013 упершыню выйшаў у 1/32 фіналу міні-рэйтынгавага турніру, перайграўшы Мартына Гоўлда, які займаў месца ў топ-32 сусветнага рэйтынгу. Па выніках серыі турніраў Q School 2013, якая з’яўлялася кваліфікацыйнай у прафесійны тур, не здолеў далучыцца да прафесіяналаў. У сезоне 2013/2014 дэбютаваў на рэйтынгавых турнірах у якасці аматара, згуляўшы на васьмі турнірах вышэйшага ўзроўню. У кваліфікацыі на чэмпіянат свету 2014 прайшоў у другі раўнд, выйграўшы ў шатландца Майкла Лэслі. На шостым этапе еўрапейскага тура 2013/2014 зрабіў сваю найвышэйшую серыю — 138 ачкоў.
Выступы на турнірах
- ↑ Пачынаючы з сезона 2010/2011 паказаны рэйтынг у пачатку сезона
- ↑ Не з’яўляўся ўдзельнікам мэйн-тура
Зноскі
Спасылкі