Крысцьян Палусалу
Крысцьян Палусалу (эст.: Kristjan Palusalu (пры нараджэнні Крысціян Тросман); 10 сакавіка 1908, вёска Варамуру, Саўлепа, Пярнаўскі павет, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя (цяпер у воласці Аўдру) — 17 ліпеня 1987, Талін) — эстонскі барэц грэка-рымскага і вольнага стыляў, двухразовы чэмпіён Алімпійскіх гульняў, чэмпіён Еўропы, сяміразовы чэмпіён Эстоніі па грэка-рымскай барацьбе (1932—1938), пяціразовы чэмпіён Эстоніі па вольнай барацьбе (1931—19). Адзін з трох барцоў, якія з’яўляюцца алімпійскімі чэмпіёнамі як па грэка-рымскай, так і па вольнай барацьбе, адзін з двух барцоў (разам з Іварам Юхансанам), якія здолелі атрымаць два «золаты» на адной і той жа алімпіядзе, і адзіны, хто здолеў зрабіць гэта ў цяжкай вазе. Прызнаны лепшым спартоўцам Эстоніі XX стагоддзя. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia