Крышталяоптыка

Крышталяоптыка — навука, якая вывучае праходжанне святла праз крышталі і інш. анізатропныя асяроддзі. Сфарміравалася на стыку дзвюх навук — оптыкі і крышталяфізікі. Даследуе заканамернасці такіх з'яў як: палярызацыя святла, плеахраізм, падвойнае прамяняпераламленне, кручэнне плоскасці палярызацыі і інш.

На Беларусі ў інстытуце фізікі НАН РБ пад кіраўніцтвам Ф. І. Фёдарава распрацавана агульная тэорыя распаўсюджвання святла ў крышталях, дадзена рашэнне многіх прынцыповых задач.

Літаратура

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.529
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya