Крыштаф Антоні Абрынскі

Крыштаф Антоні Абрынскі
Харытон[d]
Харытон[d]
пісар дэкрэтавы літоўскі
1650 — 1660
падкаморы новагародскі[d]
1655 — 1665
Папярэднік Астафій Храптовіч[d]
Пераемнік Міхал Леан Абуховіч

Смерць не раней за 22 студзеня 1665 і не пазней за 2 лютага 1665
Род Абрынскія[d]
Бацька Андрэй Абрынскі[d]
Жонка Крысціна з Чапскіх[d][1]
Адукацыя

Крыштаф Антоній Абрынскі, Хрыстафор Абрынскі (? — да 13 лютага 1665) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

З шляхецкага роду герба «Харытон», сын Андрэя, новагародскага земскага суддзі.

Вучыўся ў Нясвіжскім езуіцкім калегіуме (каля 1637 г.), разам з Жыгімонтам Каралем Радзівілам выехаў у Італію, дзе запісаўся на юрыдычны факультэт Падуанскага ўніверсітэта (1641). Вярнуўся, відаць, у 1642.

Каралеўскі сакратар, пісар дэкрэтавы літоўскі (1650—1660), падстолі ваўкавыскі (1653), ротмістр казацкай харугвы ў вялікалітоўскім войску (1653—1654), падкаморы новагародскі прыкладна з 1655 г.; пасол на соймы 1648, 1652, 1655, 1659, 1661, 1662 гадоў.

У 1651 сакратар пасольства Піліпа Абуховіча ў Маскву. Удзельнічаў у падрыхтоўцы Аліўскага міру (1660) са Швецыяй. Валодаў маёнткамі Бярдова (Бярдоўка) і Ятра (Ятра Обрынская) у Новагародскім павеце.

Літаратура

Зноскі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya