Крэматорый

Крэматорый у 1874 годзе

Крэматорый — печ для спальвання (крэмацыі) нябожчыкаў, а таксама будынак, дзе знаходзіцца такая печ. Першы крэматорый быў адкрыты ў Мілане ў 1876 годзе, у Мінску — у 1986 годзе (гл. Мінскі крэматорый).

Працэс крэмацыі

Працэс крэмацыі ўяўляе сабой гарэнне цела памерлага за кошт патокаў газу высокіх тэмператур (870—980 ° C), якія падаюцца ў камеру крэмацыйных печаў. Для эфектыўнай дэзынтэграцыі ў сучасных печах ўкаранёны шэраг мадыфікацый (адна з іх складаецца ў падачы большай часткі полымя на тулава, якое складае асноўную масу цела). У якасці паліва для печаў ў цяперашні час выкарыстоўваецца газ (прыродны або прапан), радзей — электрычнасць. Да 1960-х гг. актыўна выкарыстоўваўся каменны вугаль або кокс.

Літаратура

  • БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С. 536.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya