Крэпасць Белаградчык
Крэпасць Белаградчык (балг.: Белоградчишска крепост), таксама вядомая як Калета (балг.: kaleto), ад турэцк.: kale — «крэпасць» — старажытная крэпасць, размешчаная на паўночным схіле Балканскіх гор у Балгарыі на паўночным захадзе ад горада Белаградчык ; галоўная культурная і гістарычная каштоўнасць Белаградчыка разам са скаламі[1]. З'яўляецца адной з тых крэпасцяў Балгарыі, якія добра захаваліся да нашых дзён, і помнікам культуры Балгарыі. Таўшчыня муроў крэпасці складае 2 м каля асновы, вышыня — 12 м. Тры асобна ўмацаваныя часткі злучаны адна з другой пасрэдствам брам. Плошча крэпасці — 10210 м². Пазней крэпасць была рэканструявана і цяпер належыць кіраўніцтву гістарычнага музея. ГісторыяКрэпасць была закладзена і пабудавана яшчэ ў часы Рымскай імперыі. Скалы, якія там знаходзіліся, былі добрай натуральнай абаронай, таму муры былі пабудаваны ў асноўным на паўночным захадзе і паўднёвым усходзе. Вышыня крэпасці дасягала ў асобных месцах 70 м. Сама крэпасць была толькі назіральным пунктам, а не абарончым збудаваннем. У XIV стагоддзі цар Іван Срацімір пашырыў крэпасць, дабудаваўшы некалькі вежаў і муроў перад масівамі скал. Падчас яго праўлення Белаградчык стала важнейшай цытадэллю Балгарыі, саступаючы па памерам і важнасці толькі крэпасці Баба Віда ў горадзе Відзін, балгарскай сталіцы тых часоў. У 1396 годзе туркі захапілі крэпасць і не толькі адбудавалі яе нанава, але і ўзмацнілі гарнізон для падаўлення паўстанняў. У пачатку XIX стагоддзя крэпасць зноў перабудавалі, дадаўшы некалькі турэцкіх і еўрапейскіх архітэктурных элементаў і запрасіўшы для рэканструкцыі французскіх і італьянскіх іжынераў. У 1850 годзе крэпасць сыграла важную роль у падаўленні антытурэцкага паўстання ў Балгарыі, а апошні раз выкарыстоўвалася ў 1885 годзе падчас сербска-балгарскай вайны. Сёння Белаградчык з'яўляецца музеем-крэпасцю. Галерэя
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia