Крэпасць Святога Антонія
Крэпасць Святога Антонія, або крэпасць Сан-Анто́н (ісп.: Castillo de San Antón, галіс.: Castelo de Santo Antón) — крэпасць XVI стагоддзя ў горадзе Ла-Карунья ў Галісіі (Іспанія), размешчаная на маленькім востраве пасярод заліва Ла-Каруньі. Гісторыя![]() У адпаведнасці з надпісам на сцяне крэпасці, яе будаўніцтва пачалося ў 1587 годзе. Крэпасць павінна была абараняць горад ад нападаў з мора. Раней на гэтым месцы стаяла невялікая капліца ў гонар Святога Антонія. ![]() Падчас атакі брытанцаў у складзе Англійскай армады , якая адбылася ў 1589, замак зрабіў вялікі ўклад у абарону горада, нягледзячы на тое, што быў яшчэ недабудаваны. Пасля завяршэння нападу, будаўніцтва працягвалася да поўнага завяршэння работ у 1590. З XVIII стагоддзя крэпасць стала турмой, гэтую функцыю яна выконвала да перадачы яе гарадскому савету Каруньі ў 1960. МузейЦяпер у крэпасці з моманту заснавання ў кастрычніку 1968 года размяшчаецца музей археелогіі і гісторыі горада . У былых памяшканнях гарнізона выстаўлены рэчы, знойдзеныя ў выніку археалагічных раскопак Галісіі. Асабліва вылучаецца калекцыя ювелірных упрыгожванняў часоў бронзавага веку. У Доме Губернатара паказана гісторыя Ла-Каруньі праз самыя яскравыя падзеі: адпраўленне Непераможнай армады і наступная ўварванне Фрэнсіса Дрэйка ў 1589 годзе, подзвіг Марыі Піты , бітва пры Элвіньі 16 студзеня 1809, у якой загінуў брытанскі генерал сэр Джон Мур . На тэрыторыі крэпасці знаходзіцца капліца Дзевы Марыі Разарыа (Virgen del Rosario) і рызніца пры ёй. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia