Ксіларыя паліморфная
Ксіларыя паліморфная (Xylaria polymorpha) — від грыбоў сямейства Xylariaceae, які расце на гнілых дрэвах або пнях лісцевых дрэў, часцей за ўсё на буку (Fagus) або дубе (Quercus). Сапрафіт. Від можна сустрэць у лясах круглы год, ён вельмі распаўсюджаны. Расце групамі. Неядомы. НазваВідавы эпітэт polymorpha азначае «шмат формаў». Як вынікае з назвы, ён мае вельмі зменлівы вонкавы выгляд, але часта характэрна пашыранае, грушападобнае пладовае цела (строма), колерам падобным да гарэлай драўніны. Часта гэты грыб сустракаецца з мноствам асобных «пальчыкаў», але часам асобныя часткі могуць злучацца разам. З-за характэрнага выгляду ў многіх назвах называецца пальцамі мерцвяка ці д’ябла. Апісанне пладовага цела![]() Пладовае цела грыба памерам 3—8x1—4, няправільнай формы, больш за ўсё нагадвае булаву. Верхавіны могуць быць завостранымі. Афарбоўка ад цёмна-шэрай да чорнай. Маладыя асобнікі больш светлыя, могуць быць блакітнаватага колеру. Паверхня пладовага цела шурпатая. Мякаць белага колеру і вельмі цвёрдая з бачнымі паражнінамі ў перцыіуме, размешчаным крыху ніжэй лупіны. Перытэцыі ўтрымліваюць пласт аскаў і аскаспоры. Аскі падаўжаюцца ў астыёлу, якая выкідвае споры ў навакольнае асяроддзе. Распаўсюджанне спор з’яўляецца доўгатэрміновым працэсам, які часам займае некалькі месяцаў, каб завяршыць свой жыццёвы цыкл, што не з’яўляецца звычайнай рысай сярод грыбоў, звычайна гэта значна больш хуткі працэс. МікраскапіяСпоры 20-38 х 5-9 мкм, гладкія, завостраныя, пляскатыя з аднаго боку з бачнай расколінай. Аскі цыліндрычныя, з 8 спорамі. Парафізы пацеркападобныя[1]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia