Кузьма Рыгоравіч Хромчанка

Кузьма Рыгоравіч Хромчанка
Дата нараджэння 25 кастрычніка 1929(1929-10-25)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 кастрычніка 2009(2009-10-25) (80 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, літаратурны крытык, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера літаратуразнаўства[1], літаратурная крытыка[1] і беларуская літаратура[2]
Месца працы
Альма-матар

Кузьма Рыгоравіч Хромчанка (25 кастрычніка 1929, п. Калінаўка, Краснапольскі раён, Магілёўская вобласць — 25 кастрычніка 2009) — беларускі літаратуразнавец, літаратурны крытык.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Хадзіў у школы ў Вялікіх Хутарах і Гарадзецкай (1935-41), у Краснапольскую сярэднюю школу (1943-47). Скончыў літаратурны факультэт Магілёўскага педагагічнага інстытута (1951). Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Дзятлаўскай сярэдняй школе (Гродзенская вобласць, 1951—1953). Вучыўся ў аспірантуры (1953—1956), працаваў навуковым супрацоўнікам, вучоным сакратаром Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1956—1966). З 1966 г. на выкладчыцкай рабоце ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, дацэнт кафедры беларускай літаратуры. Кандыдат філалагічных навук. Член СП БССР (1983). Жыў у Мінску.

Навуковыя працы

У друку выступаў з рэцэнзіямі і літаратурна-крытычнымі артыкуламі з 1957 г. Аўтар манаграфій «Піліп Пестрак: Жыццё і творчасць» (1960), «Беларуская мастацкая проза (канец XIX — пачатак XX ст.)» (1979), навукова-папулярнай кнігі «За шчасце зямное» (1966).

Даследаваў праблемы гістарычнага развіцця беларускай прозы, пытанні тэксталогіі, мастацкага перакладу, літаратурных узаемасувязей.

Зноскі

  1. а б Národní autority České republiky Праверана 18 лютага 2024.
  2. Národní autority České republiky Праверана 19 лютага 2024.

Літаратура

  • Кузьма Рыгоравіч Хромчанка // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1992—1995.
  • Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік : у 6 т. — Мінск, 1995. — Т. 6. — С. 202—203
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya