Куколь звычайны
Куко́ль звычайны, куко́ль пасяўны[1], зязюлін лён[1] (Agrostemma githago) — від кветкавых раслін роду Куколь (Agrostemma) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae). Батанічнае апісанне![]() Аднагадовая травяністая мякка апушаная расліна вышынёй 40—70 см. Сцябло прамастойнае, вузлаватае, крыху галінастае. Лісце супраціўнае, сядзячае, простае, суцэльнае, лінейнае або лінейна-ланцэтнае, з гладкім краем і завостранай верхавінкай. Кветкі буйныя, адзіночныя, цёмна-ружовага колеру, часам белыя. Чашачка трубчастая, з доўгімі зубцамі. Пялёсткаў — 5. Плод — каробачка яйцападобнай формы, якая раскрываецца 5 створкамі. Насенне буйное, бугрыстае, чорнага колеру. Расліна ядавітая, мае гліказід гітагін. Распаўсюджанне і экалогіяРасліна распаўсюджана ва ўмераных абласцях Еўропы і Азіі, у Паўночнай Афрыцы (Алжыр, Лівія, Марока, Туніс)[2]. Натуралізавалася на тэрыторыі Аўстраліі, Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі, Паўднёвай Афрыкі, на Канарскіх астравах[2]. Святлолюбівая расліна, мезатроф[3]. Расце на лугах, аблогах, пашах і агародах, у парках і садах, каля дарог. Гаспадарчае значэннеЛекавая і дэкаратыўная расліна. Засмечвае пасевы. Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia