Кульгавыя коні
«Кульгавыя коні», або «Павольныя коні» (англ.: Slow Horses) — брытанскі серыял пра шпіёнаў-няўдачнікаў з Гэры Олдменам у галоўнай ролі, адаптацыя кніжнай серыі Міка Хэрана. Прэм’ера адбылася 1 красавіка 2022 на канале Apple TV+. Серыял быў працягнуты яшчэ на пяць сезонаў. СюжэтПадзеі серыяла разгортваюцца вакол аддзела брытанскай выведкі МІ5, неафіцыйна вядомага як «Слоў-Хаўс» або «Панылы дом». Гэта месца, куды перамяшчаюць агентаў, якія здзейснілі сур’ёзныя памылкі падчас службы. Супрацоўнікам гэтага падраздзялення не даецца шанец на кар’ерны рост, а іх штодзённая праца звязаная з выкананнем нізкапрыярытэтных і нецікавых заданняў, напрыклад, сартаванне смецця падазроных асоб[1]. Кіруе аддзелам Джэксан Лэм — дасведчаны, але дэманстратыўна цынічны шпіён, які калісьці меў сур’ёзныя пазіцыі ў выведцы, але страціў давер. Ягонае кіраўніцтва часта выглядае як спроба стрымаць сваіх падначаленых ад празмернай ініцыятывы, а не як падтрымка эфектыўнай працы[1]. Адзін з супрацоўнікаў «Панылага дома» — Рывер Картрайт, агент, які трапіў сюды пасля няўдалага вучэбнага аператыўнага задання. Аднак нечакана Картрайт і ягоныя калегі ўцягваюцца ў сур’ёзныя падзеі, звязаныя з пагрозамі нацыянальнай бяспецы[1]. У роляхГалоўныя ролі выканалі:
МузыкаМік Джагер, лідар гурту The Rolling Stones, выконвае загалоўную песню серыяла «Strange Game» («Дзіўная гульня»), якую ён спецыяльна напісаў для гэтага шоу[2]. КрытыкаЧатыры першыя сезоны серыяла атрымалі высокія станоўчыя водгукі на Rotten Tomatoes (95-100%)[3] і Metacritic (78-85)[4]. Серыял быў працягнуты на пяты і шосты сезоны. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia