Культура беларускай дуды на Магілёўшчыне![]() Культура беларускай дуды на Магілёўшчыне — музыкальная традыцыя выканання на Магілёўшчыне, адна з нематэрыяльных каштоўнасцяў Асіповіцкага раёна, уваходзіць у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. У Магілёўскай вобласці творчую, культурную дзейнасць ажыццяўляе адзін дудар гэта — Мікалай Георгіевіч Забаўскі. Мае шыфр 53БЛ000173 у спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі[1]. АпісаннеДуда — старажытны традыцыйны музычны інструмент і твор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, з’яўляецца не толькі старажытным музычным інструментам, але і атрыбутам рытуальна-музычных практык, якія ўзыходзяць да старажытных культаў. Мікалай Забаўскі грае на дудзе падчас абрадаў у якіх удзельнічае, таксама грае ў народным ансамблі народнай песні «Вязанка» Вязьеўскага сельскага Дома культуры. У рэпертуар музыкі песні «Калядная», «Саўка ды Грышка», «Рэчанька», «Падыспань», «Лявоніха», «Пад’язджаем мы да сяла», «Карагод вялікі — вуліца малая». Забаўскі набыў інструмент у беларускага майстра музычных інструментаў Тодара Кашкурэвіча. Любоў Забаўскага да музыкі з’явілася ў дзяцінстве. Паступіў у музычную школу, потым у інстытут культуры, граў у народным цымбальным аркестры. Потым з’явілася думка, што яго прадзедаў звалі Саўка і Грышка, як у песні і вырашыў навучыцца іграць на старадаўнім музычным інструменце дуда, каб зайграць беларускую народную песню, унесці ўклад у папулярызацыю народнага мастацтва. Навучыўся іграць сам на слых. Грае без нот, рэпертуар падбірае на слых, некаторыя песні па ўспамінах з дзяцінства. Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia