Культ асобы СталінаКульт асобы Сталіна — узвялічванне асобы Іосіфа Сталіна савецкімі сродкамі масавай інфармацыі, у творах мастацтва, дзяржаўных дакументах, законах. Паняцце «культ асобы Сталіна» атрымала шырокае распаўсюджванне пасля даклада Мікіты Хрушчова «Аб кульце асобы і яго наступствах» і пастановы ЦК КПСС «Аб пераадоленні культу асобы і яго наступстваў». Перыяд пасля апублікавання даклада і пастановы характарызаваўся ўсеагульным збавеннем ад спадчыны культу асобы, сімвалічнай кропкай завяршэння дадзенага працэсу стаў вынас цела Сталіна з Маўзалея і яго пахаванне ля Крамлёўскай сцяны. Праявы культу асобыПравадырстваДа 1933 году ў Маскве было ўдвая больш бюстаў і выяў Сталіна, чым Леніна[1]. Пачынаючы з 1935 года фраза «Дзякуй, дарагі таварыш Сталін, за шчаслівае дзяцінства!» з’явіліся над дзвярнымі праёмамі дзіцячых дамоў і школ, дзеці таксама скандавалі гэты лозунг на фестывалях[2]. Савецкія СМІ ў дачыненні да Сталіна пастаянна выкарыстоўвалі эпітэты «Вялікі», «Любімы», «Смелы», «Мудры», «Натхняльнік» і «Геній»[3]. У прэсе ён адлюстроўваўся як клапатлівы, але ўладны бацька, а савецкае насельніцтва адлюстроўвалася як яго «дзеці». З 1936 года савецкая прэса стала называць Сталіна «Бацькам народаў»[4]. Іосіф Сталін быў адзіным Генералісімусам Савецкага Саюза. ![]() З прычыны аб’явы Сталіна тэарэтыкам марксізму-ленінізму, яго імя і яго партрэтная выява змяшчалася ў адным шэрагу з Марксам, Энгельсам і Ленінам, а таксама, падобна «марксізму-ленінізму», часам выкарыстоўваўся тэрмін «сталінізм», праз дзесяцігоддзі які стаў паняццем-вызначэннем створанага ім палітычнага рэжыму з адмоўнай ацэнкай-асэнсаваннем. Назвы аб’ектаўГарадыУ розны час у гонар Сталіна былі названыя наступныя гарады СССР:
Гарадскія тапонімыЗ 1938 па 1961 год Завадскі раён Мінска меў назву Сталінскі раён. З 1952 па 1961 год праспект Незалежнасці ў Мінску называўся праспектам Сталіна. Іншыя аб’ектыІмя Іосіфа Сталіна насілі Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Тбіліскі дзяржаўны ўніверсітэт, Нацыянальны даследчы тэхналагічны ўніверсітэт «МІСіС». У гонар Сталіна названа серыя танкаў ІС. ПомнікіЗ 1952 па 1961 год у Мінску на Цэнтральнай плошчы знаходзіўся помнік Сталіну. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia