Купяціцкі Увядзенскі манастыр
Купяціцкі Увядзенскі манастыр — праваслаўны манастыр, які існаваў у 1628—1817 у вёсцы Купяцічы. ГісторыяЗаснаваны Апалоніяй Войнай з Валовічаў i Васілём Копцем як праваслаўны манастыр пры старадаўняй царкве Увядзення Багародзіцы ў храм. Яго святыняй быў абраз Маці Божай у выглядзе меднага крыжа-энкалпіёна, знойдзенага 15 лістапада 1182 (дата вылічана мітрапалітам кіеўскім Яўгенам Балхавіцінавым у 1-й палове 19 ст.) у Купяцічах, паводле царкоўнай легенды, пры дзівосных абставінах. У сярэдзіне 17 ст. абраз перанесены ў Сафійскі сабор у Кіеве. Першыя манахі прыйшлі ў Купяціцкі манастыр у 1629 з Віленскага Свята-Духава манастыра. У 1740-я манастыр стаў уніяцкім. Пасля 1743 далучаны да Пінскага Богаяўленскага манастыра. У 1817 зачынены. Драўляныя будынкі не зберагліся. Вядомыя жыхары
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia