Кура-Араксінская нізіна![]() Кура-Араксінская нізіна знаходзіцца ў Закаўказзі, у Азербайджане, у ніжнім цячэнні рэк Кура і Аракс. На ўсходзе абмываецца Каспійскім морам. Даўжыня 250 км, шырыня 150 км. Вышыня каля 200 м, у сярэдняй і ўсходняй частках ніжэй узроўня акіяна. Алювіяльна-акумулятыўная раўніна. У аснове — Ніжнекурынскі сінклінорый. Радовішчы нафты. Рэльеф ускладнены конусамі вынасу рэк, грывамі, паніжэннямі («чалы»), узгоркамі з гразевымі вулканамі. Клімат сухі субтрапічны. Сярэдняя тэмпература студзеня 1,3-3,6 °C, ліпеня 25-28 °C. Гадавая колькасць ападкаў 200—400 мм. Глебы шэразёмныя і бурыя, шмат саланчакоў і саланцоў. Палыновыя і салянкавыя паўпустыні, выкарыстоўваюцца як зімовыя пашы. На арашальных землях вінаграднікі, сады, вырошчваюць бавоўнік. Асобныя часткі Кура-Араксінскай нізіны: Карабахская, Муганская, Шырванская, Мільская раўніны. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia