Курдыстанскія горы

Курдыстанскія горы
Краіны
Найвышэйшы пункт4168 м 
Курдыстанскія горы (Турцыя)
Курдыстанскія горы
Курдыстанскія горы (Сірыя)
Курдыстанскія горы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Курдыстанскія горы (часам — Курдскія горы) — горы ва Усходняй Турцыі недалёка ад возера Ван, працягваюцца ў Іраку і Іране. Вышыня да 4 000 метраў. Апошнія паўстагоддзя — арэна супрацьстаяння курдскіх баевікоў і афіцыйнай Анкары з нагоды незалежнасці Курдыстана.

Прырода

Складаная сістэма хрыбтоў і масіваў вышынёю да 4168 м (г. Джыло). Грабяні хрыбтоў вышэй за 3500 м альпійскага тыпу, менш высокія пераважна плоскавяршынныя. Схілы моцна расчлянёныя вузкімі цяснінамі. Складзеныя з сланцаў, кварцытаў, мармуру, мергелю.

Горы знаходзяцца ў сейсманебяспечнай зоне, побач з некалькімі вулканамі і нясуць на сабе сляды вулканічнай актыўнасці, таму цікавыя з геалагічнага пункта гледжання.

Рэкі ў асноўным утвараюць левыя прытокі р. Тыгр. Ёсць горныя ледавікі. Клімат субтрапічны. Ападкаў на паўднёва-заходніх схілах 1000—3000 мм, на паўночна-ўсходніх — 400—700 мм за год.

На паўднёвых схілах міжземнаморскія лясы, хмызняк (маквіс), фісташкавыя і арчовыя рэдкалессі, на паўночных — горныя стэпы і фрыганападобная расліннасць; на плоскіх вяршынях — альпійскія лугі.

Гаспадарчая дзейнасць

Месца прамысловай здабычы карысных выкапняў. Качавая жывёлагадоўля. Па далінах рэк — сады, пасевы пшаніцы, кукурузы, ячменю.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya