Курляндскае епіскапства

Курляндскае епіскапства ўзнікла ў 1234 ў ходзе заваявання і хрысціянізацыі крыжаносцамі балцкага племені куршаў.

Гэта тэакратычная дзяржава на паўночным захадзе сучаснай Латвіі складалася з трох частак (Пілтэн, Айзпутэ, Сакслея), між якіх укліньваліся ўладанні Лівонскага ордэна.

У сярэдзіне XVІ ст. 2/3 зямель ужо належала свецкім уладальнікам.

У 1559 епіскап Іаган ІV Мюнгаузен прадаў Курляндскае епіскапства дацкаму каралю, які аддааў яго пад уладу свайго брата Магнуса. Пасля смерці Магнуса ў 1583 з-за Курляндскага епіскапства ўзнікла вайна паміж Даніяй і Рэччу Паспалітай. У 1585 Курляндскае епіскапства было саступлена Даніяй за 30 тыс. талераў, перайшло да Рэчы Паспалітай і ўключана ў склад Курляндскага герцагства.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya