Куфічнае пісьмо
Куфічнае пісьмо (араб. الخط كوفي — куфічны почырк) — адзін з найстарэйшых відаў арабскага пісьма, створаны ў канцы VIII стагоддзя пасля заснавання двух ірацкіх гарадоў — Басры і Эль-Куфы. Куфічнае пісьмо адыграла вялікую ролю ў далейшым развіцці ўсёй арабскай каліграфіі. Гісторыя![]() Прыкладна да XI стагоддзя куфічны стыль быў асноўным, які выкарыстоўваўся для капіявання Карана[1]. Яркім прыкладам такога з’яўляецца Сіні Каран. З X стагоддзя куфічнае пісьмо паступова выцяснялася больш лёгкім і хуткім — скорапісам насх з размашыстым росчыркам. Куфічныя надпісы можна бачыць на архітэктурных фрызах, абліцаваных паліванай кафляй, у разьбе па ганчу і г. д. Паступова дэкаратыўныя надпісы гублялі інфармацыйны сэнс, і з XIX стагоддзя іх сталі называць эпіграфічным арнаментам[2]. СтыльКуфічны стыль пісьма мае вельмі выразныя, спецыфічныя геаметрычныя прапорцыі. Вуглаватасць і шырыня літар строга вытрымана, вертыкальныя лініі слаба выяўлены, літары выцягнутыя па гарызанталі. Куфічнае пісьмо выкарыстоўваецца для надпісаў на гарызантальных паверхнях. Яно ўніверсальна падыходзіць для роспісу любых матэрыялаў: металу, шоўка, шкла, керамікі, дрэва і г. д[3]. МадыфікацыіРазвіццё куфічнага пісьма прывяло да ўзнікнення іншых яго мадыфікацый, найболей яркімі з якіх з’яўляюцца:
Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia