Куэнка (Эквадор)
Куэ́нка (ісп.: Cuenca), заснаваны як Са́нта-А́на-дэ-лас-Куа́тра-Ры́ас-дэ-Куэ́нка (ісп.: Santa Ana de los Cuatro Ríos de Cuenca) — трэці па велічыні (пасля Гуаякілю і Кіта) горад Эквадора, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Асуай. Знаходзіцца на вышыні прыблізна 2500 м у паўднёвай частцы эквадорскіх Андаў. Насельніцтва — 329 928 чал. ГісторыяГарадское паселішча на месцы Куэнкі ўзнікла ў перыяд сярэднявечча. Яно было заснавана індзейцамі-каньяры і звалася Гуапанделіг. Пасля заваявання гэтага рэгіёна інкамі на яго месцы ўзнік буйны палітычны цэнтр Тамеба́мба (на кечуа, ісп.: Tomebamba), які часцяком называюць паўночнай сталіцай інкаў. Пасля захопу іспанцамі ў 1533 годзе інкскі горад быў разбураны. Але на яго руінах 12 красавіка 1557 года па загаду віцэ-караля Андрэса Гуртада-дэ-Мендосы быў закладзены горад Са́нта-А́на-дэ-лас-Куа́тра-Ры́ас-дэ-Куэ́нка «Святой Ганны на чатырох рэках» (у гонар іспанскага горада Куэнка) (ісп.: Santa Ana de los Cuatro Ríos de Cuenca). Насельніцтва
Гарады-пабрацімыЗноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia