Плошча паверхні возера роўная прыкладна 2700 км². Зрэз вады знаходзіцца на адзнацы 1460 метраў над узроўнем мора. Азёрная катлавіна размешчана ў рыфтавай даліне, якая паступова пашыраецца. Утварылася ў выніку запруджвання лававымі патокамі старажытнай рачной сістэмы[1]. Найбольшая глыбіня возера складае 480 (496[2]) метраў (16 месца па глыбіні ў свеце). Берагі стромкія, моцна парэзаныя[1]. Возера акружана гарамі. Ківу мае сцёк праз раку Рузізі, якая цячэ ў паўднёвым кірунку і ўпадае ў возера Танганьіка. На паўднёвым беразе возера знаходзіцца горад і портБукаву[3].
Найбуйнейшы азёрны востраўІджві займае плошчу 340 км².
Зноскі
↑ абГеографический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 208. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)
↑Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 657. — 672 с. с илл.
↑Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 372. — 672 с. с илл.
Літаратура
Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 657. — 672 с. с илл. (руск.)
Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 208. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)