Кіеўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча
Кіеўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае двойчы Чырванасцяжнае вучылішча імя М. В. Фрунзэ (КВАКВ) — адна з найстарэйшых ваенна-навучальных устаноў Узброеных Сіл СССР. У розныя гады вучылішча рыхтавала спецыялістаў розных воінскіх спецыяльнасцяў. ГісторыяАдкрыта 7 снежня 1918 года ў Арзамасе як курсы чырвоных камандзіраў пры штабе Усходняга фронту[1]. 24 ліпеня 1919 года курсы перафармаваны ў ваенную школу Усходняга фронту. Падчас грамадзянскай вайны курсы і школа неаднаразова перадыслакаваліся па меры наступлення Чырвонай Арміі[2]. З 1921 года ваенная школа дыслакавалася ў Кіеве. У 1924 годзе рэарганізавана ў Кіеўскую аб’яднаную школу камандзіраў РСЧА імя С. С. Каменева. У 1936 годзе Кіеўская аб’яднаная ваенная школа рэарганізавана ва 2-ю Кіеўскую артылерыйскую школу (з 1937 года — 2-е Кіеўскае артылерыйскае вучылішча). У ліпені 1941 года вучылішча перадыслакавана ў Саратаўскую вобласць у пасёлак Сакаловы. На падставе загаду НКА СССР № 035 з 01.02.1943 года 2-е Кіеўскае артылерыйскае вучылішча дывізіённай артылерыі рэарганізавана ва 2-е Кіеўскае вучылішча самаходнай артылерыі. 25 снежня 1943 года за выдатныя поспехі ў падрыхтоўцы афіцэраў вучылішча ўзнагароджана ордэнам Чырвонага Сцяга і прысвоена імя Міхаіла Васільевіча Фрунзэ[2]. З 31.05.1947 года — Кіеўскае Чырванасцяжнае аб’яднанае вучылішча самаходнай артылерыі імя М. В. Фрунзэ. З 7.08.1958 года называлася як Кіеўскае танкавае вучылішча імя М. В. Фрунзэ, з 1.09.1961 года — Кіеўскае камандна-тэхнічнае вучылішча імя М. В. Фрунзэ, з 1 жніўня 1965 года — Кіеўскае вышэйшае агульнавайсковае каманднае Чырванасцяжнае вучылішча імя М. В. Фрунзэ. 22 лютага 1968 годзе «за вялікія заслугі ў падрыхтоўцы афіцэрскіх кадраў для ВС СССР і ў сувязі з 50-годдзем СА і ВМФ» Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР № 2404-УП вучылішча ўзнагароджана другім ордэнам Чырвонага Сцяга (№ 337952). З 1968 года стала базавай навучальнай установай Савецкіх Узброеных Сіл па падрыхтоўцы афіцэраў падраздзяленняў вайсковай разведкі. За час свайго існавання вучылішча падрыхтавала і выпусціла 7490 афіцэраў, сярод іх скончылі вучылішча з залатым медалём — 123 чалавекі, з дыпломам з адзнакай — 1236 чалавек. Пастановай Кабінета Міністраў Украіны № 490, ад 19.08.1992 года, вучылішча ліквідавана. Тры курсы курсантаў пераведзены ў Адэскі інстытут Сухапутных войскаў. Начальнікі вучылішча
Вядомыя выпускнікі
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia