Кілійскае гірла

Дэльта Дуная. Добра бачныя тры асноўных рукавы. Кілійская гарлавіна — самы паўночны з іх.

Кілійскае гірла — паўночны, найбольш шматводны рукаў дэльты Дуная.

Праз Кілійскае гірла праходзіць каля 70 % агульнага сцёку ракі. Даўжыня 116 км, шырыня ад 0,6 да 1,2 км. У ніжняй частцы Кілійскае гірла разбіваецца на 25 галоўных і некалькі дзясяткаў другарадных рукавоў і праток. Вяснова-летняя паводка, восеньская межань. Ветравы нагон вады да Ізмаіла.

На Кілійскім гірле размешчаны парты Ізмаіл, Кілія, Вілкава (Украіна). Рэчышча абвалаванае для абароны сельскагаспадарчых угоддзяў ад затаплення падчас паводкі. З 2007 года з’яўляецца часткай глыбакаводнага суднаходнага ходу украінскага канала Дунай — Чорнае мора.

Літаратура

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya