Кінатэатры Брэста![]() Кінатэатры ў Брэсце існуюць з 1909 года. На 2022 год у Брэсце працуюць 2 кінатэатры, абодва падкантрольныя дзяржаўнай структуры КУП «Брэстаблкінавідэапракат»[1]. ГісторыяКолькасць
Паводле выдання «Ад Бярэсця да Брэста: з стагоддзя ў стагоддзе» В. Мароза, В. Яжэлава, першы кінатэатр у Брэсце з'явіўся ў 1909 годзе[2]. Па ўспамінах штабс-капітана Дагадзіна, які служыў у Брэсцкай крэпасці, у 1911 годзе ў Брэсце на Шасэйнай вуліцы (цяпер - праспект Машэрава) «дзейнічалі два кінематографа, ды ў крэпасці яшчэ адзін, то пры звычайнай змене карцін праз тры дні пры жаданні можна было глядзець кожны дзень новую карціну»[3]. З высокай ступенню верагоднасці гэта былі «Ілюзіён», які размяшчаўся ў доме Кобрынца, і «Фантазія» - у доме Бірштэйна[2]. У 1913 годзе ў доме А. Сарвера па зав. Паштоваму (цяпер – вул. Свярдлова) працаваў кінатэатр «Лотас». Кінатэатр «Адрыя» (па некаторых дадзеных першапачаткова называўся «Кааліцыя») пачаў працаваць у 1919 годзе ў будынку былой жаночай гімназіі на вуліцы Дамброўскай (цяпер – вул. Савецкая). Падчас Другой сусветнай вайны ў кінатэатры паказвалі фільмы для нямецкіх афіцэраў[3]. Таксама ў 1919 годзе працаваў кінатэатр на сучаснай Пушкінскай вуліцы, у якім паказвалі нямыя фільмы пад музычны акампанемент. У 1925 годзе на базе кінатэатра чыгуначнікаў быў адкрыты школьны кінатэатр. На 1933 год у Брэсце працавала 4 кінатэатры: «Адрыя», кінатэатр Сарвера (цяпер – вул. Свярдлова, 4), «Міраж» па вул. 3 Мая, 14 (сучасная вул. Пушкінская), «Світ» па вул. Уніі Любельскай, 21 (сучасная вул. Леніна). З прыходам савецкай улады ўсе кінатэатры былі нацыяналізаваны і перайшлі ў распараджэнне абласнога кінатрэсту. У студзені 1940 года кінатэатры былі перайменаваны: кінатэатр Сарвера стала кінатэатрам імя Горкага, «Адрыя» - «1 Мая», а «Міраж» - у «КІМ»[2]. Падчас Другой сусветнай вайны фільмы транслявалі ў Вялікай сінагозе (на гэтым месцы ў будучыні быў пабудаваны кінатэатр «Беларусь»)[4]. Пасля вайны кінатэатр працаваў да канца 1960-х гадоў. У 1946-м адкрыўся дзіцячы спецыялізаваны кінатэатр «Змена». У 1958 годзе ў гарадскім парку культуры і адпачынку імя 1 Мая адкрыўся кінатэатр «Летні». У 1959 годзе на Пушкінскай вуліцы пабудаваны кінатэатр «Мір» па тыпавому праекту. У 1961 годзе ў парку імя 1 Мая адкрыўся дзіцячы кінатэатр «Зорка»[5]. У 1977 годзе пасля рэканструкцыі будынка адкрыўся кінатэатр «Беларусь» (вул. Савецкая, 62). На 1 студзеня 1986 года ў Брэсце працавала 7 кінатэатраў: «1 Мая», «Беларусь», «Мір», «Змена», «Зорка», «Летні», «Юнацтва». У 1990-я гады кінавідэацэнтр «1 Мая» адзіны ў гарадской сетцы работаў на самаакупнасці[3]. Узімку 2001 года завяршылася рэканструкцыя кінатэатра «Беларусь». У снежні 2010 года ў кінатэатры «Мір» была усталявана сістэма для паказу 3D-фільмаў. У 2012 быў зачынены найстарэйшы кінатэатр Брэста «1 Мая»[3]. 15 чэрвеня 2012 года пасля рэканструкцыі адкрылася 3D-кіназала Палаца культуры прафсаюзаў (вул. Маскоўская, 275)[6]. На 2021 год кіназала не працуе. 18 мая 2013 года на тэрыторыі стаянкі гарадскога парку культуры і адпачынку адкрыўся першы ў Брэсце аўтакінатэатр «Рандэву». Ён быў разлічаны на 50 аўтамабіляў. Закрыты 1 мая 2017 года[7] Спіс кінатэатраў БрэстаУ спісе прадстаўлены зачыненыя, існуючыя і будучыя кінатэатры Брэста. Яны размешчаныя ў алфавітным парадку. Табліца:
ІснуючыяКолерам вылучаныя часова зачыненыя кінатэатры
Закрытыя
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia