Кінта-да-Боа-Віста
![]() Кінта-да-Боа-Віста (парт.: Quinta da Boa Vista, літаральна — «Маёнтак прыгожага віду») — палацава-паркавы комплекс на тэрыторыі горада Рыа-дэ-Жанэйра. Да сярэдзіны XVII стагоддзя на тэрыторыі Кінта-да-Боа-Вісты размяшчаліся ўладанні езуітаў. У 1800-я гг багаты партугалец Эліаш-Антоніу Лопеш на ўзгорку пабудаваў асабняк, з якога быў бачны заліў Гуанабара, адкуль валоданне і атрымала сваю назву. У 1808 годзе будучы кароль Партугаліі Жуан VI, атрымаўшы ў падарунак маёнтак, пачаў будаўніцтва комплексу. У той час Кінта-да-Боа-Віста знаходзілася параўнальна далёка ад Рыа, была акружаная манграмі і балотамі. У 1822 годзе Бразілія атрымала незалежнасць, і Кінта-да-Боа-Віста стала валоданнем мясцовай імператарскай сям'і. Пасля ўсталявання рэспублікі комплекс стаў дзяржаўнай уласнасцю. Сёння ў Кінта-да-Боа-Вісту, размешчаную ў паўночнай частцы горада, уваходзяць парк, палац Сан-Крыставан і заапарк Рыа-дэ-Жанейра (больш за 2 тыс. відаў жывел). У палацы Сан-Крыставан, названым у гонар святога Хрыстафора, у якім нарадзіліся дзеці Педру II, размешчаны Нацыянальны музей. У цяперашні час Кінта-да-Боа-Віста з'яўляецца вядомай славутасцю Рыа-ды-Жанэйра, якая карыстаецца папулярнасцю ў турыстаў. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia