Кіраўскі сельсавет (Кіраўскі раён)
Кі́раўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — вёска Кірава. Утвораны 20 жніўня 1924 года як Старцаўскі сельсавет у складзе Бабруйскага 2-га раёна Бабруйскай акругі БССР. Цэнтр — хутар (з 1931 года вёска) Старцы. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Бабруйскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскім раёне БССР. З 12 лютага 1935 года ў складзе Кіраўскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 20 красавіка 1939 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў вёску імя Кірава, а сельсавет у Кіраўскі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Мышкавіцкага сельсавета[1]. 17 лістапада 1959 года скасаваны ў сувязі з утварэннем Кіраўскага пассавета[2]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia