Кірыла Кажамяка![]() Кіры́ла Кажамя́ка (Курыла Кажамяка, Мікіта Кажамяка) — вобраз чарадзейных усходне-славянскіх казак і паданняў; асілак, пераможца змея[1]. У казках пра Кірылу Кажамяку зліліся матывы міжнароднага казачнага сюжэта і мясцовага падання Кіеўскай Русі, якое сустракаецца ў «Аповесці мінулых гадоў», «Ніканаўскім летапісе» і інш. Паводле гэтага падання, юны Кажамяка, які можа разарваць сырамятную шкуру, вырваць у быка на бягу кавалак шкуры, перамагае волата-печанега і вырашае перамогу на карысць Русі. У заключным эпізодзе некаторых казак пра Кірылу Кажамяку асілак запрог змея ў вялікі плуг і ўзараў глыбокую баразну (аж да самага мора)[1]. Ва Украіне дагэтуль паказваюцца т.зв. «Зміевы» валы, якія лічацца рэшткамі гэтай баразны[2]. Сюжэт пра Кірылу Кажамяку мае шмат агульнага з польскім паданнем пра змеяборца Крака і з сербскай эпічнай песняй пра змеяборца Дойчына[1]. У кінематографе
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia