Кірыл Рыгоравіч Вількот
Кірыл Рыгоравіч Вількот (1 мая 1914, в. Клыні, Куранецкая воласць, Вілейскі павет, Віленская губерня — 5 сакавіка 2000, г. Рэчыца, Гомельская вобласць) — брыгадзір экскаватаршчыкаў, Герой Сацыялістычнай Працы (1961). БіяграфіяЗ дзяцінства працаваў парабкам і быў непісьменным. Увосень 1930 годзе перайшоў на тэрыторыю Савецкай Беларусі, дзе ў той час жылі і працавалі двое яго старэйшых братоў. У БССР скончыў курсы па ліквідацыі непісьменнасці і Гомельскія курсы трактарыстаў, працаваў у адным з саўгасаў Мінскай вобласці. У 1937 годзе разам з братамі быў рэпрэсаваны, адбываў пакаранне на залатых капальнях Магаданскай вобласці (рэабілітаваны ў 1956 годзе). У 1942 годзе скончыў курсы экскаватаршчыкаў, працаваў машыністам кар’ернага экскаватара. У 1950 годзе ўзначаліў брыгаду экскаватаршчыкаў, якая ў 1956 годзе выпрацавала больш за 200 тыс. кубаметраў грунту. Пастаянна ўдасканальваў метады работы, перадаваў свой вопыт іншым машыністам. Свае напрацоўкі надрукаваў у брашуры «Мой опыт работы на экскаваторе» (Магадан, 1956). У чэрвені 1961 года стаў Героем Сацыялістычнай Працы. У 1963 годзе пераехаў у Пермскую вобласць, працаваў брыгадзірам экскаватаршчыкаў СМУ-1 трэста «Спецбуд». Пасля выхаду на заслужаны адпачынак вярнуўся ў Беларусь, жыў у Рэчыцы. УзнагародыБыў узнагароджаны ордэнам Леніна (1961), медалём «За працоўную доблесць» (1960), выбіраўся дэлегатам XXII з’езда КПСС, дэлегатам XIII з’езда прафсаюзаў СССР. ЗноскіЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia