Кісялі-Дымакуры
Сучасны станЗнаходзіцца за 0,8 м на захад ад Кісялёў, на левым беразе ракі Сакалянкі. Мысавага тыпу, пляцоўка прамавугольная 42×32 м, узвышаецца на 15 м над узроўнем ракі. Абследавалі Л. А. Міхайлоўскі (1950) і В. М. Ляўко (1981). У 1950 і 1956 гадах раскопкі праводзіў Л. В. Аляксееў, у 1988—1989 гадах даследавала В. М. Ляўко. Выяўлены тры перыяды засялення, першы — культуры штрыхаванай керамікі, другі — банцараўскай, трэці — старажытнарускага часу. Гісторыя1-ы перыядВыяўлены рэчы культуры штрыхаванай керамікі і днепра-дзвінскай культуры — абломкі штрыхаванага і гладкасценнага посуду, прасліца, бронзавы наканечнік стралы, бронзавыя фібулы першых стагоддзяў нашай эры і інш. Паселішча ўмацавана класічнай для жалезнага веку сістэмай з некалькіх радоў валоў і равоў з напольнага боку. Л. В. Аляксееў выявіў у шурфах быццам ляпную кераміку ранняга жалезнага веку, пазней памылкова падаў гэтыя вынікі як знаходкі ў Копысі[1]. 2-і перыядВыяўлены рэчы культуры тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны (VI—VIII ст.) — кераміка, а таксама ліцейная форма для адліўкі бронзавай падвескі. На думку В. М. Ляўко, на гарадзішчах у Друцку і Кісялях у 3-й чвэрці І-га тысячагоддзя сфарміраваліся цэнтры пасяленскіх структур крывічоў. У 3-й чвэрці І-га тысячагоддзя па краі пляцоўкі гарадзішча ўмацавалі кальцавым земляным валам з драўлянымі ўнутранымі канструкцыямі са зрубаў, запоўненых зямлёй. На вале ўзвялі тын, насып з боку пляцоўкі дадаткова ўмацавалі каменнем. 3-і перыядВыяўлены рэчы раннефеадальнага часу (X—XIII ст.) — фрагменты ляпнога, але падпраўленага на ганчарным крузе посуду, яркага тэракотавага колеру з добра загладжанай паверхняй. Гэты посуд мае высокі прамы або злёгку адагнуты венчык, арнаментаваны хваляй па венчыку і тулаве, акруглабокі, плечукі апушчаны, можа датавацца IX — пачаткам X ст.[2] Таксама сярод знаходак перстні, бранзалеты, пацеркі, нажы, шпоры. Шматлікі матэрыял сведчыць пра знаходжанне гарадзішча ў шчыльнанаселенай мясцовасці з высокім узроўнем эканамічнага развіцця. Пляцоўку гарадзішча пашырылі, першапачатковы кальцавы вал часткова знівеліравалі. З напольнага боку па краі пляцоўкі насыпалі падковападобны вал вышынёй да 8,2 м. Абарончую функцыю працягвалі выконваць і два падковападобныя валы жалезнага веку каля падэшвы гарадзішча вышынёй да 1,5 м. Магчыма, гарадзішча можна атаясняць з «горадам» Одрскам, які згадвае ў сваім «Павучэнні» князь Уладзімір Манамах[3]. Зноскі
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia