Кітайскія дамены верхняга ўзроўню
.中国, .中國 (кіт. спрошч. 中国, трад. 中國 , «Кітай»), .公司 («кампанія») і .网络 («сець») — нацыянальныя дамены верхняга ўзроўню для КНР. Былі ўведзены на тэрыторыі Кітая ў 2002 годзе, аднак не былі зарэгістраваныя ў ICANN, замест гэтага запісы пра іх былі ўнесены ў каранёвую зону кітайскіх DNS сервераў. Такім чынам, атрымаць доступ да сайтаў, якія выкарыстоўваюць кітайскія дамены верхняга ўзроўню, звонку КНР было магчыма толькі праз ручное ўвядзенне адпаведных DNS-сервераў[1][2][3]. 25 чэрвеня 2010 года ICANN ухваліла выкарыстанне даменаў верхняга ўзроўню з кодам краіны .中国 і .中國 (піньінь Zhōngguó). Яны былі дададзены ў DNS у ліпені 2010 года. Прыкладна ў гэты ж час CNNIC прапанавала кітайскія даменныя імёны .公司 (адпавядае дамену ".com", піньінь gōngsī) і .网络 (".net", піньінь wǎngluò), але яны дагэтуль не прызнаныя ICANN. Тэхнічная магчымасць для ўвядзення даменаў на мовах, у якіх не выкарыстоўваецца лацінка, з'явілася з увядзеннем Інжынерным саветам Інтэрнэту IETF адпаведных стандартаў. Такім чынам імёны даменаў другога ўзроўню ў Кітаі могуць мець як кітайскія іерогліфы, так і лацінку, лічбы і злучок. Гл. таксамаЗноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia