Лагойскія гарадзішчы

Лагойскія гарадзішчы — археалагічныя помнікі культуры штрыхаванай керамікі каля Лагойска (Мінская вобласць).

Гарадзішча-1

Знаходзіцца за 1 км на паўночны захад ад Лагойска, ва ўрочышчы Замкавая Гара. Пляцоўка амаль круглая, плошча 0,3 га, на схілах прасочваюцца рэшткі вала. Даследаваў у 1915 годзе М. В. Шавельскі, абследавалі ў 1966 годзе Г. В. Штыхаў, у 1979 годзе М. І. Лашанкоў. Культурны пласт 0,3—0,5 м. Знойдзены невялікія кавалкі ляпных пасудзін, рэшткі печаў-домніц, жалезны шлак.

Гарадзішча-2

Знаходзіцца на паўночна-ўсходняй ускраіне Лагойска каля дарогі на Зембін, ва ўрочышчы Паненская Гара. Займае высокі мыс на беразе Гайны. Пляцоўка памерамі 30х20 м, з усходу ўмацавана валам і ровам. Даследавалі ў 1965 годзе К. П. Шут, у 1966 годзе Г. В. Штыхаў, у 1979 годзе М. І. Лашанкоў. Культурнага пласту амаль няма. На схілах пляцоўкі знойдзены невялікія кавалкі ляпных пасудзін.

Літаратура

  • Штыхаў, Г. В. Лагойскія гарадзішчы / Г. В. Штыхаў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: У 2 т. / [складальнік Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2011. — 464 с.: іл. — С. 6. — ISBN 978-985-11-0549-2.
  • Штыхаў, Г. Ажываюць сівыя стагоддзі / Георгі Штыхаў. — Мінск: Народная асвета, 1982. — 173, [2] c. — (Школьнікам ― аб гісторыі БССР).

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya