Ламінарыя
Ламінарыя (Laminaria), марская капуста — род з класа бурых марскіх водарасцей. АпісаннеВыдзяляецца 30 відаў. Пашыраны ў халодных акіянах і морах абодвух паўшар'яў. Сустракаецца ад паверхні да глыбіні 200 м. Найбольш вядомыя: ламінарыя Гур'янавай, пальчатарассечаная, паўночная, цукрыстая, японская. Слаявіна даўжынёй 0,5 — 50 м у выглядзе пласціны суцэльнай або рассечанай, гладкай ці маршчыністай, складкаватай, з пузырамі або без іх. Прымацоўваецца да субстрату дыскападобнай падэшвай ці галінастымі рызоідамі. Размнажэнне бясполае (зааспоры) і палавое (аагамія). ВыкарыстаннеМногія віды ламінарыі ўжываюцца ў ежу. Таксама яе выкарыстоўвалі і як угнаенне, бо ламінарыя ўтрымоўвае вельмі вялікі набор макра-і мікраэлементаў. Ламінарыя багатая ёдам, які змяшчаецца ў арганічнай форме, што ўплывае на яе засваенне арганізмам чалавека. Ужыванне ў ежу ламінарыі рэкамендуецца для прафілактыкі эндэмічнага валля. У касметалогіі выкарыстоўваецца як сродкі для абгортвання. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia