Лацінскі Патрыярх Іерусаліма![]() Лацінскі Патрыярх Іерусаліма — тытул архібіскупа Іерусаліма лацінскага абраду. Мітраполія Іерусаліма распаўсюджвае сваю юрысдыкцыю на ўсіх каталікоў лацінскага абраду ў Ізраілі, Палесціне, Іарданіі і на Кіпры. Усходнія каталіцкія цэрквы (Мелькіцкая і Мараніцкая) маюць на гэтых тэрыторыях свае незалежныя ад лацінскага Патрыярха дыяцэзіі. Патрыярх Іерусаліма ў наш час адзін з трох архібіскупаў лацінскага абраду, якому па гістарычных прычынах нададзены тытул патрыярха, больш характэрны для Усходніх цэркваў. Іншымі дзвюма з'яўляюцца Патрыярх Венецыі і Патрыярх Лісабона (акрамя таго існуе вакантны з 60-х гадоў XX стагоддзя Патрыярхат Заходняй Індыі). Патрыярхат часоў Крыжовых паходаўУ 1099 годзе Іерусалім быў захоплены ўдзельнікамі Першага Крыжовага паходу, якія заснавалі Іерусалімскае каралеўства, якое праіснавала амаль 200 гадоў. Лацінская іерархія была ўсталявана ў Іерусалімскім каралеўстве пад уладай лацінскага патрыярха Іерусалімскага. Да гэтага ўсе хрысціяне на Святой зямлі былі па апекай Праваслаўнага патрыярха Іерусалімскага. Калі апошнія рэшткі Іерусалімскага каралеўства былі пераможаны мамлюкамі ў 1291 годзе, лацінская іерархія была скасавана ў Леванце. Аднак, Рымска-каталіцкая царква працягвала прызначаць тытулярных патрыярхаў Іерусаліма, якія размяшчаліся ў базіліцы дзі Сан Ларэнца фуоры Ле Мура ў Рыме пасля 1374 года. У перыяд існавання Іерусалімскага каралеўства лацінскі патрыярхат быў падзелены на чатыры мітраполіі — іх главы, насілі тытулы архібіскупа Тыра, архібіскуп Цэзарэі, архібіскуп Назарэта і архібіскупа Петры і мноства суфраганных дыяцэзій. Лацінскі патрыярх кіраваў Лацінскім кварталам горада Іерусаліма (Труна Гасподняя і наваколлі), і меў як сваіх прамых суфраганаў-біскупаў Ліды-Рамлы, Віфлеема, Хеўрона і сектара Газа, і абатаў Храма, гары Сіён і Елеонскай гары. Сучасны патрыярхат![]() Тытул лацінскага патрыярха Іерусаліма быў адноўлены як дзеючая пасада ў 1847 годзе для біскупа Джузэпэ Валерга. Лацінскі патрыярх Іерусаліма — цяпер дыяцэзіяльны біскуп каталікоў лацінскага абраду на Святой зямлі, уключаючы Іарданію і Кіпр. З чэрвеня 2016 года, калі ў адстаўку ў сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту падаў патрыярх Фуад Туаль, пасада патрыярха вакантная. Апостальскім адміністратарам патрыярхата з'яўляецца архібіскуп П'ербатыста Піцабала[1]. Рэзідэнцыя Патрыярха знаходзіцца ў Старым горадзе Іерусаліма, у той час як семінарыя, якая з'яўляецца адказнай за літургічную адукацыю, у 1936 годзе была перамешчана ў Бейт-Джалу, горад за 10 км на поўдзень ад Іерусаліма. Спіс Патрыярхаў Іерусалімскіх лацінскага абраду
Іерусалім страчаны ў 1187; рэзідэнцыя патрыярха перанесена ў Акру:
Акра страчана ў 1291; рэзідэнцыя перамешчана на Кіпр, а пазней у Рым пасля 1374; толькі ганаровыя патрыярхі да 1847.
Аднаўленне рэзідэнцыі лацінскіх патрыярхаў Іерусаліма з юрысдыкцыяй у 1847. Адноўлена іерархія лацінскага патрыярхата ў 1889.
Гл. таксамаЗноскіСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia